Ва ўмовах развязанай Захадам гібрыднай вайны на першы план выходзяць пытанні эканамічнай бяспекі. Сёння пра гэта гаварылі ў "Вялікім камені". Як развіваецца індустрыяльны парк - паказалі і распавялі дзяржсакратару Савета бяспекі. Аляксандр Вальфовіч азнаёміўся з працай пункта мытнага афармлення, а затым сустрэўся з супрацоўнікамі адміністрацыі і кампаній-рэзідэнтаў. Галоўная тэма - бяспека краіны. Людзей цікавіла пазіцыя Беларусі ў дачыненні да падзей ва Украіне і ўстойлівасць нашай эканомікі. Сёння важна працаваць з праверанымі партнёрамі, такімі як Расія і Кітай. З Паднябеснай курс на ўмацаванне супрацоўніцтва, тут значная роля менавіта "Вялікага каменя".
У "Вялікім камені" папаўненне
У "Вялікім камені" ўжо 86 рэзідэнтаў. Новае папаўненне - кампанія, якая будзе займацца лічбавымі тэхналогіямі і сістэмамі мабільных плацяжоў. Яе прынялі ў парк на гэтым тыдні.













