Пытанні бяспекі Беларускай АЭС абмяркоўвалі супрацоўнікі МНС Беларусі сумесна з калегамі з Расіі

17 июля 2018

Пытанні бяспекі Беларускай АЭС сёння абмяркоўвалі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях нашай краіны сумесна з калегамі з Расіі.

Практыка сустрэч рэгулярная. Спецыялісты збіраюцца ў Астравецкім раёне, каб своечасова вырашаць спрэчныя моманты, якія ўзнікаюць падчас будаўніцтва. Акрамя таго, на тэрыторыі атамнай электрастанцыі, якая будуецца, стала знаходзяцца нашы ратавальнікі. Гаворка ідзе аб экспертах у галіне пажарнай, прамысловай і ядзернай бяспекі. Беларусь зацікаўленая зрабіць атамную станцыю максімальна бяспечнай. Пра гэта гавораць і вынікі стрэс-тэстаў, якія прайшлі паспяхова.

Адзначым, зараз гродзенскія следчыя разбіраюцца ў акалічнасцях гібелі мантажніка на будпляцоўцы. Інфармацыя пра трагедыю з'явілася ўчора. Паведамляецца, што рабочы зваліўся з вышыні. Мужчына загінуў. Вядома, што рабочы працаваў на аб'екце ад расійскай субпадраднай арганізацыі.