Пытанне захавання калоніі суслікаў абмеркавалі ў Мінску

18 октября 2019
Як захаваць  грызуноў ад знікнення? Пазнавальную лекцыю ў рамках праекта "Экаманіторынг" правялі спецыялісты арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны":  якія бываюць віды хамякоў і суслікаў, дзе яны жывуць. 

Эколагі займаюцца пошукамі цікавых жывёл, каб вызначыць дакладныя месцы іх пражывання і ўзяць пад ахову.

Усяго на тэрыторыі Беларусі знайшлі дзесяць калоній суслікаў  крапчатых. Дарэчы, восем з іх  у Цэнтральным рэгіёне. Самыя вялікія - у Нясвіжскім і  Баранавіцкім  раёнах.