Пытанне падрыхтоўкі кадраў для беларускай авіяцыі прапрацоўваюць ва ўрадзе

3 апреля 2013

Пакуль нашых пілотаў рыхтуюць у Расіі. Магчыма, неўзабаве вучыць лятаць будуць ужо ў Мінску. Гэта стане магчымым, калі авіяцыйны каледж ператвораць у Беларускую акадэмію авіяцыі. Трэба сказаць,  што  са статусам акадэміі каледж зможа істотна зарабіць на экспарце адукацыйных паслуг.


 


Аб планах высокага палёту - Вадзім Шчаглоў.
Авез Эмінджанаў вучыцца ў Мінск на спецыяліста па эксплуатацыі паветраных суднаў і рухавікоў прыехаў з Туркменістана. Паступаў у Мінскі авіяцыйны каледж, а скончыць можа ўжо Беларускую акадэмію авіяцыі. Рэч у тым, што каледж ужо даўно хочуць ператварыць у акадэмію. Зараз гэтае пытанне абмяркоўваюць у беларускім урадзе. Такое перайменаванне - дадатковы статус для навучальнай установы на ўсёй прасторы Садружнасці.


(Авез Эмінджанаў, курсант Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа)


Беларускі сябар Авеза Алег Шуста таксама не супраць  скончыць ужо акадэмію авіяцыі. Бо хлопец хоча прадоўжыць навучанне ў магістратуры. У каледжы гэтай ступені няма. Стварэнне магістратуры - бадай, галоўны аргумент  на карысць акадэміі. Дадаткова гэта яшчэ і магчымасць зарабляць.


(Аляксандр Лапцэвіч, начальнік Мінскага дзяржаўнага вышэйшага авіяцыйнага каледжа)


Зараз у Вышэйшым авіяцыйным каледжы  навучаюцца 60 курсантаў з Таджыкістана, Грузіі, Расіі, Ірана і нават Венесуэлы. Для таго каб прыцягваць ужо ваенных спецыялістаў, тут адкрылі кафедру беспілотных авіяцыйных комплексаў. Яна першая не толькі ў Беларусі, але і ва ўсёй СНД. На кафедры будуць вучыць кіраваць беспілотнікамі, якія выкарыстоўваюць пагранічнікі, ратавальнікі і ўнутраныя войскі. Усяго ж у Мінскім авіяцыйным навучаюць па дванаццаці спецыяльнасцях.


А калі каледж ператвораць у акадэмію, то ў Мінску пачнуць рыхтаваць пілотаў для ваеннай і грамадзянскай авіяцыі. Пакуль жа беларусаў вучаць лятаць у Расіі.


Дапамагчы ў падрыхтоўцы гатовы і Азербайджан. У мясцовай акадэміі авіяцыі закупілі самыя сучасныя трэнажоры, якія поўнасцю імітуюць палёт. Машына можа ствараць няштатныя сітуацыі: сапсаванне рухавіка або нялётнае надвор'е. Ёсць ідэя разам рыхтаваць лётчыкаў і спецыялістаў па тэхнічным абслугоўванні суднаў.


(Адалят Самедаў, прарэктар Нацыянальнай акадэміі авіяцыі Азербайджана)


Калі мінскі каледж ператвораць у акадэмію авіяцыі, то ў планах  і  адкрыццё цэнтра па перападрыхтоўцы лётчыкаў і інжынераў для працы з замежнай тэхнікай. Сёння нацыянальны авіяперавозчык Белавія закуплівае сучасныя боінгі і эмбраіры. Над пытаннем након перайменавання  каледжа ў акадэмію зараз думаюць у Савеце Міністраў. Не выключана, што гэта адбудзецца ўжо да 1 верасня. Аднак канчатковае рашэнне прыме Кіраўнік дзяржавы.