Пытанне парковак у Мінску дагэтуль застаецца актуальным

1 апреля 2014

Нягледзячы на тое што ў сталіцы актыўна ідзе будаўніцтва паркінгаў, колькасць аўтамабіляў значна перавышае колькасць стаянак. Асабліва цяжкая сітуацыя ў Ленінскім раёне: мясцовыя жыхары безупынна скардзяцца на тое, што прыходзіцца парушаць правілы паркоўкі ад катастрафічнага недахопу месцаў. Якаў Бута спрабаваў разабрацца, чаму бяздзейнічаюць чыноўнікі.


Мужчына ў шортах у апошні момант паспеў выбегчы з дому. Яшчэ хвіліна - і машыну давялося б шукаць на штрафстаянцы. Жыхары ўжо не раз звярталіся ў адміністрацыю Ленінскага раёна сталіцы з просьбай пабудаваць у спальных раёнах накшталт Лошыцы або Серабранкі больш парковак - ніякай рэакцыі. Аўтамабілі пакідаць на ноч без парушэнняў немагчыма.


На двор з некалькіх шматпавярховак усяго некалькі дзясяткаў машына-месцаў. Хто не паспеў, той спазніўся.


Апошняе вольнае месца ў двары. Праз гадзіну сканчаецца рабочы дзень, і сюды з'едуцца сотні жыхароў найбліжэйшых дамоў у надзеі заняць яго. Хоць аўкцыён рабі. Ну, а тым, хто не паспее, прыйдзецца займаць месцы на зялёнай зоне або тратуарах.


У мясцовай адміністрацыі разводзяць рукамі. Галаўны боль вадзіцеляў браць на сябе адмаўляюцца. Гавораць, пытанне: Дзе прыпаркавацца? - павінны вырашаць самі ўладальнікі машын. І гэта ўлічваючы тое, што ў Ленінскім раёне ўсяго дзесяць тысяч парковачных месцаў на чвэрць мільёна жыхароў!


Атрымліваецца, самі прымушаюць аўтаўладальнікаў парушаць правілы і самі ж іх потым штрафуюць. Па запыце мясцовых улад ДАІ стала арганізоўвае рэйды. За мінулы год у Мінску пакаралі амаль сто трыццаць тысяч вадзіцеляў.


Пазіцыя камунальнікаў такая: хочаш паркоўку - плаці грошы. За суму ад аднаго да пяці мільёнаў у двары абсталююць дадатковае месца. Але замацоўваць за вамі яго ніхто не будзе. Блакіратары таксама па-за законам!


Чыноўнікі прызнаюць: гэта несправядліва. Але і за кошт бюджэту масава будаваць паркоўкі не збіраюцца.


Усяго ж у горадзе сёлета абяцаюць абсталяваць дзесяць тысяч парковачных месцаў.


У тым ліку тры стаянкі. На сто сорак або сто шэсцьдзесят машын. Але хіба такія аб'ёмы вырашаць маштабную гарадскую праблему? Колькасць аўтамабіляў павялічваецца куды больш хуткімі тэмпамі. Пры гэтым на поўдні Мінска чамусьці вырашылі караць вадзіцеляў, якія апынуліся ў патавай сітуацыі. Эвакуатары штодня вязуць на штрафстаянкі дзясяткі машын. Праца нібы ідзе, а вырашаць праблему ніхто не хоча.