Пытанне на гарачую лінію

28 Жніўня 2017

З гэтым пытаннем звярнуліся да нас на гарачую лінію. Пасля фільтраў на ваду і рамонту вокнаў у Мінску з'явіліся аферысты, гатовыя "дапамагчы" і з іншымі праблемамі. У нашых праграмах карэспандэнты Агенцтва тэленавін ужо не раз расказвалі пра агентаў, якія навязваюць платныя паслугі насельніцтву, называючыся супрацоўнікамі дзяржарганізацый. І вось яшчэ адна гісторыя - нейкая кампанія ад імя электрыка заключыла дагавор з пенсіянерамі, не выканала паслугі, узяла перадаплату і зараз адмаўляецца аддаваць грошы. Як быць у такой сітуацыі - разбіраўся Уладзімір Каралёў (відэа).