Міністэрства абароны адразу пачало выконваць задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы. Сёння ў Цэнтры стратэгічнага кіравання міністр абароны Віктар Хрэнін заслухаў прапановы службовых асоб аб правядзенні мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі і паставіў задачу правесці комплекснае тактычнае вучэнне. Рашэнне мінулай ноччу было даложана кіраўніку дзяржавы і ім зацверджана. Войскі адпрацуюць пытанні падрыхтоўкі і вядзення абароны.
У Міністэрстве абароны паведамляюць, што вучэнне будзе праходзіць па тэме "Вядзенне абароны і спецыяльных дзеянняў на гродзенскім тактычным кірунку". У манеўрах прымуць удзел механізаваныя войскі, сілы спецыяльных аперацый, авіяцыя, разведка, падраздзяленні радыёэлектроннай барацьбы, ракетных войскаў і артылерыі. Вучэнне знаходзіцца на асабістым кантролі кіраўніка дзяржавы.
Узброеныя сілы праводзяць комплекснае тактычнае вучэнне
20 августа 2020













