Узброеныя сілы падвялі вынікі навучальнага года

30 октября 2020
Міністр абароны Беларусі асабліва адзначыў праведзеныя на высокім узроўні вучэнні, у тым ліку і сумесна з Расійскай Федэрацыяй, і ў рамках АДКБ. Наступны год, па словах Віктара Хрэніна, будзе не менш насычаным. У якасці прыкладу кіраўнік ваеннага ведамства прывёў план мерапрыемстваў, якія будуць праводзіцца сумесна з расійскімі вайскоўцамі - іх колькасць у параўнанні з мінулым годам вырасла са 120 да 160. Дарэчы, наступны навучальны год ва Узброеных сілах нашай краіны абвешчаны годам баявой гатоўнасці. Ключавым мерапрыемствам новага навучальнага года стане сумеснае стратэгічнае вучэнне Узброеных сіл Беларусі і Расіі "Захад-2021".