На свята запрасілі амаль паўтары тысячы малых беларусаў з усёй краіны. Відовішчны паказ пачаўся яшчэ на пляцоўцы перад галоўным уваходам. Цуды пластыкі ад вучняў дзіцячай цыркавой студыі, каб акунуцца на адзін дзень у казку і нагадаць, што дзяцінства - найлепшы час.
Пазней юных гасцей чакала яркае шоу. На манежы дрэсіраваныя малпачкі, паветраныя гімнасты, акрабатычная дарожка і эквілібр на кійках. Віртуозныя нумары дапоўнілі інтэрактыўныя гульні з клоўнамі і фантастычнае выступленне цыркавога балета.













