Валожынскаму раёну - 80

9 марта 2020
Валожын гэтымі днямі маштабна адзначае 80-гадовы юбілей раёна. Да знакавай даты ўзнагародзілі пераможцаў прафесійнага спаборніцтва. Лепшых у розных сферах адзначылі ганаровымі граматамі. Менавіта яны ўносяць вялікі ўклад у стварэнне іміджа рэгіёна. За мінулы год Валожынскі раён дэманструе добрыя вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця ў сельскай гаспадарцы і жывёлагадоўлі.

На карце Валожынскага раёна з'яўляюцца і новыя сацыяльныя аб'екты. Восенню першых наведвальнікаў прыме дзіцячы садок у Івянцы.