Валанцёры ў дапамогу аграрыям

11 августа 2013

Да масавай ўборкі ўраджаю ў Мінскай вобласці далучыліся настаўнікі і школьнікі. У складзе валанцёрскіх атрадаў у гаспадарках працуюць больш за 200 чалавек. У асноўным на збожжаскладах - добраўпарадкаванне тэрыторыі і сушка зерня.


Са Стаўбцоўскага раёна рэпартаж Якава Буты. Тут з гонарам кажуць - працоўны лагер дзейнічае ўжо 40 гадоў. Недахопу ахвотнікаў дапамагчы гаспадаркам і трохі зарабіць сярод мясцовых школьнікаў ніколі не было.


Усяго ў гэтай гаспадарцы працуюць 20 вучняў - з 7-га па 9-ты класы - і 2 педагогі. Загадчык склада кажа, што без такіх памочнікаў праца ішла б не так хутка.


Усяго ў акцыі Убяром ураджай да зярнятка па вобласці задзейнічаны больш за 200 школьнікаў. Найбольш актыўная праца - у Валожынскім, Лагойскім і Маладзечанскім раёнах.