Валанцёры Магілёўскага раёна далучыліся да руху "Добрае сэрца"

1 апреля 2020
Яны штодня дастаўляюць прадукты харчавання  і лекі нават у самыя аддаленыя пасёлкі. Напрыклад, для пенсіянераў аграгарадка Дашкаўка працуе гарачая лінія, на якую можна патэлефанаваць і пакінуць заяўку. Дапамагаюць сацыяльныя працаўнікі, прадстаўнікі прафсаюзаў і моладзь.
Дапамога не абмежаваная толькі  дастаўкай прадуктаў і лекаў. Валанцёры могуць  справіцца і з неабходнай працай па гаспадарцы - прынясуць ваду і дровы.