Валанцёры Чырвонага Крыжа бясплатна раздаюць ваду

7 августа 2015

Ля самага буйнога рынку сталіцы на базе мабільнага пункта дапамогі кожны ахвотнік можа спаталіць смагу і выслухаць парады, як папярэдзіць сонечны ўдар. Такую акцыю праводзяць не першы год разам з супрацоўнікамі ДАІ і МНС.

За дзень на адной пляцоўцы валанцёры раздадуць каля тоны вады. Акцыя працягнецца да больш спрыяльных умоў надвор’я. Заўтра Чырвоны Крыж будзе раздаваць ваду разам з АСВОДам у месцах адпачынку і на пляжах.