Валанцёры і артысты павіншавалі дзяцей Івянецкага дома-інтэрната

26 декабря 2018

Cамыя запаветныя навагоднія жаданні сёння загадалі выхаванцы Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі развіцця. Сёння да хлопчыкаў і дзяўчынак завіталі госці - казачныя персанажы. Навагоднюю п'есу падрыхтавалі валанцёры руху "Добрае сэрца" і артысты творчай майстэрні "Даная". Дзеці ахвотна ўдзельнічалі ў конкурсах і майстар-класах па вырабе ёлачных цацак і гірляндаў. Кульмінацыяй свята стала ўручэнне падарункаў, сабраных падчас акцыі "Ёлка жаданняў" у Рэспубліканскім доме моладзі.


Спецыяльнае аддзяленне для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця створана ў Івянцы ў 2010 годзе. Зараз у доме-інтэрнаце каля 50 выхаванцаў ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў.