Валанцёры БРСМ сабралі падарункі для дзяцей са шматдзетных і неўладкаваных сем'яў

28 августа 2015

Валанцёры БРСМ і неабыякавыя гараджане разам сабралі падарункі для дзяцей са шматдзетных і неўладкаваных сем'яў. Тысячы ручак, сшыткаў, камплектаў фарбаў, кніг і іншых школьных прылад атрымалі каля сотні школьнікаў. Свой уклад зрабілі прадпрыемствы і кампаніі гродзенскага рэгіёна. Акцыя адбылася ў рамках рэспубліканскага праекта "У школу з добрым сэрцам". Таксама для дзяцей і іх бацькоў арганізатары зладзілі канцэрт.

У Гомелі партфелі будучым першакласнікам уручыў старшыня Гомельскага аблвыканкама. Уладзімір Дворнік пабываў у гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Падарункі - спартыўны інвентар і ласункі - атрымалі не толькі першаклашкі, але і выхаванцы прытулку. Дзеці падрыхтавалі для гасцей канцэрт і забаўную праграму.