Студэнты дапамагаюць і ў рэканструкцыі спартыўных аб'ектаў. Працоўная акцыя валанцёраў БРСМ стартавала на сталічным стадыёне "Трактар". Задача студатрадаў - дэмантаж трыбун. Крэслы заменяць на новыя. Таксама на стадыёне абновяць асноўнае поле. А яшчэ з'явяцца дадатковыя пляцоўкі са штучным пакрыццём.
Маштабная рэканструкцыя стадыёна закране знешняе і ўнутранае аздабленне. З'явяцца новыя памяшканні для спартсменаў, прадстаўнікоў СМІ, абновяць душавыя і раздзявальні.













