Валанцёры БРСМ дапамагаюць паліклінікам Мінска з дастаўкай рэцэптаў пажылым людзям

23 марта 2020
Каб мінімізаваць рызыку перадачы віруса,  валанцёры БРСМ пачалі дапамагаць паліклінікам Мінска  з дастаўкай рэцэптаў пажылым людзям прама дахаты. У акцыі задзейнічана больш за  180 добраахвотнікаў руху "Добрае сэрца". Яны будуць забіраць рэцэпты з паліклінік і па папярэдняй дамоўленасці пакідаць іх у паштовай скрыні адрасата.

Ілья Пукін, валанцёр руху БРСМ "Добрае сэрца": "Чаму актывіст БРСМ? Таму што я люблю дапамагаць людзям. Чаму б і не. Гэтае наша дарослае пакаленне, мы павінны ім заўсёды дапамагаць, як яны дапамагалі нам у свой час, так і мы ім".

У БРСМ адзначаюць, што пры неабходнасці  дастаўка рэцэптаў будзе арганізаваная таксама ва ўсіх рэгіёнах краіны.