Хвалюючыя тэмы абмяркоўвалі сёння мінчане

22 октября 2013

Самыя хвалюючыя тэмы абмяркоўвалі сёння мінчане падчас прамой тэлефоннай лініі са спецыялістамі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне. Шмат пытанняў паступіла ад сем'яў з інвалідамі. Для іх актуальнай застаецца праблема размяшчэння ў рэабілітацыйных цэнтрах і інтэрнатах. Дарэчы, у Мінску плануецца адкрыццё платнага дзённага стацыянара для людзей з псіханеўралагічнымі захворваннямі.


Усяго ў Мінску на гэты момант дзейнічаюць 3 інтэрнаты агульнага тыпу, 4 псіханеўралагічныя і 1 дзіцячы дом-інтэрнат для дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця.