Хваля тэлефонных афер не спадае. Амаль 170 крымінальных спраў за тыдзень узбуджана ў Мінску

22 января 2021
Амаль 170 крымінальных спраў аб тэлефонным махлярстве за адзін тыдзень узбуджана толькі ў Мінску. Невядомыя пад рознымі выглядамі выманьваюць у пацярпелых звесткі банкаўскіх карт і атрымліваюць доступ да карт-рахункаў. Грошы бясследна знікаюць. Следчы камітэт канстатуе, што хваля аналагічных злачынстваў не сыходзіць. Часцей за ўсё махляры называюць сябе работнікамі банка або ствараюць  фішынгавыя старонкі розных сэрвісаў ці гандлёвых пляцовак. 

Людзей запалохваюць або зацікаўліваюць

У першым выпадку людзей запалохваюць: нібы на іх рахунак  накіравана хакерская атака, і неабходна абараніць зберажэнні. Або зацікаўліваюць тым, што будзе ажыццёўлены перавод грошай на карту. У любым выпадку, папярэджваюць і банкаўскія спецыялісты, і праваахоўнікі,  нельга паведамляць староннім людзям  коды і паролі карты. 



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя