Ваўкавыск 20 чэрвеня сустракае ўдзельнікаў аўтапрабегу "Дарогамі памяці і подзвігу", які злучыць Архангельск і Брэст.
У Беларусь прыехалі пошукавікі, педагогі і курсанты Архангельскага навучальнага пошукавага цэнтра, каб аддаць даніну павагі суайчыннікам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі.
Удзельнікі аўтапрабегу ўжо праехалі Віцебскую і Мінскую вобласці. Сёння ў Ваўкавыскім раёне наведалі мемарыяльны комплекс "Шаўлічы". У 1943 годзе вёску разам з жыхарамі спалілі карнікі. Патрыёты ўсклалі кветкі да помніка загінуўшым аднавяскоўцам.
Брэсцкая крэпасць стане канчатковым пунктам аўтапрабегу. 22 чэрвеня яго ўдзельнікі сустрэнуць там журботны дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.













