Вакзал "Брэст-Цэнтральны" прызнаны лепшым у краіне

27 августа 2017

Такія вынікі рэспубліканскага конкурсу Беларускай чыгункі. Ацэньваліся якасць паслуг, добраўпарадкаванне і архітэктурная прывабнасць будынка. Брэсцкі вакзал называюць музеем пад адкрытым небам, ён з'яўляецца помнікам архітэктуры і ўваходзіць у збор спадчыны ЮНЕСКА. У будынку вакзала гарманічна спалучаюцца даўніна і сучаснасць, ён выкананы ў стылі савецкага ампіру.

Асаблівасць вакзала ў тым, што тут існуе пагранічны кантроль. Меры бяспекі павышаныя. За суткі тут прымаюць больш як 10 тысяч пасажыраў, "пераабуваюць" склады з шырокай каляіны на вузкую і наадварот. А цягнікі адпраўляюцца ў такія далёкія пункты, як Новасібірск, Берлін і Парыж.