Воіны-чыгуначнікі прымалі віншаванні з прафесійным святам

9 августа 2013

Вайскоўцы Беларусі і Расіі распрацоўваюць праграму па тэхнічным прыкрыцці чыгуначных трас. Пра гэта заяўлена сёння ў Слуцку, дзе воіны-чыгуначнікі прымалі віншаванні з прафесійным святам. Іх рукамі пабудаваныя сотні кіламетраў чыгунак. Яны будуюць пуці, масты і пераправы. І калі пасля вайны яны дапамагалі адраджаць з руін гарады, сёння прымаюць удзел у будаўніцтве і рэканструкцыі найважнейшых для краіны аб'ектаў. Павіншаваць калег з чарговай гадавінай стварэння чыгуначных войскаў Беларусі прыехалі госці з Расіі і Украіны. З урачыстасцяў вярнулася і наша здымачная група.



Рэпартаж Алесі Высоцкай: Яго зброя - не аўтамат, а хутчэй зварачны апарат. Не такой, гаворыць радавы Канстанцін Слізень, яму ўяўлялася служба ў арміі. Але вось ужо чатыры месяцы да дзембеля. У душы гонар - на грамадзянку Костя пойдзе з новай спецыяльнасцю. Ён манцёр пуці.


Яны будуюць пуці, масты і пераправы. У 1876 годзе ў Баранавічах быў створаны чыгуначны батальён - адзін з першых у свеце. Салдаты стальных магістраляў выпрабавалі свае сілы ў руска-турэцкай вайне, але самыя цяжкія задачы давялося вырашаць у гады Вялікай Айчыннай вайны.


Без чыгуначных войскаў не зможа весці бой ні адна нават самая суперсучасная армія. І калі пасля вайны яны дапамагалі адраджаць з руін гарады, сёння прымаюць удзел у будаўніцтве і рэканструкцыі найважнейшых для краіны аб'ектаў.


Урачыстасці пачаліся сёння з ускладання кветак да помніка Віктару Мірашнічэнку. Гэта Герой Савецкага Саюза, які ў гады вайны ўзарваў мост цаной уласнага жыцця. Павіншаваць беларускіх калег прыехалі госці з Расіі і Украіны.


Пасля распаду Савецкага Саюза ствараць беларускія чыгуначныя войскі прыйшлося амаль з нуля. І зараз іх прафесійная падрыхтоўка зноў высока ацэньваецца на самых розных узроўнях.


Сёння выдатнікі службы атрымалі заслужаныя ўзнагароды і падарункі.