Ваенны самалёт пацярпеў крушэнне пад Баранавічамі - экіпаж загінуў

19 мая 2021
Адвялі бяду, гэта нашы анёлы, вельмі шкада, што хлопцы загінулі - яны сапраўдныя героі. Так гавораць відавочцы пра загінуўшых лётчыкаў. Сёння днём пад Баранавічамі пацярпеў крушэнне ваенны самалёт Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Яго экіпаж  - маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка - да апошняга змагаліся з тэхнікай, якая дала збой, каб самалёт не ўпаў на жылыя дамы. Яны выратавалі іншых цаной уласнага жыцця. 

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінуўшых лётчыкаў і трымае на асабістым кантролі ход расследавання крушэння самалёта ў Баранавічах. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Наталля Эйсмант.  Кіраўнік дзяржавы даў усе неабходныя даручэнні па расследаванні катастрофы і чакае вынікаў. Міністру абароны даручана асабіста перадаць словы падтрымкі ад Прэзідэнта і аказаць усю неабходную дапамогу сем'ям. 

У Баранавічах зараз працуе наша здымачная група  і карэспандэнт Аляксандр Камовіч (відэа).