Памяць, захаваная праз дзесяцігоддзі. У абелісках, мемарыялах, брацкіх пахаваннях часоў Вялікай Айчыннай. Беларусь памятае кожнага, хто сваім гераізмам набліжаў вызваленне. Жывых сведкаў, на жаль, засталося няшмат, і часам так не хапае іх успамінаў. Аднак яны не страчаныя дзякуючы ў тым ліку музеям. І праз 75 гадоў яны пашыраюць свае экспазіцыі новымі рарытэтамі і гісторыямі. Пераканаўся ў гэтым Андрэй Ястрабаў.
І такім ваенным рарытэтам у Бабруйскім краязнаўчым музеі прысвечана цэлая экспазіцыя. З асабістымі рэчамі апалчэнцаў, салдат і афіцэраў. Архіўнымі фотаздымкамі. Экскурс займае некалькі гадзін.
Бабруйскі кацёл - аперацыя "Баграціён". Вызваленне стала сімвалам гераізму ваенных і гараджан. Памяць пра кожнага захаваная.
Нямала экспанатаў і пад адкрытым небам. Т-34, асноўная баявая машына часоў Вялікай Айчыннай. Сімвал. І менавіта тут пахаваны генерал танкавых войскаў Барыс Бахараў.
Тут заўсёды кветкі ад удзячных гараджан. Кожнаму з герояў.
Дарэчы, пра танкі. Уладальнік двух дзясяткаў медалёў, у тым ліку "За адвагу", "За баявыя заслугі" і за Кёнігсберг, Сямён Залманавіч Сярэбранікаў гадзінамі гатовы расказваць пра баявы шлях 5-й танкавай арміі, у якой калісьці і сам служыў. Аўтар шасці кніг. Асаблівы гонар - музей, прысвечаны фарміраванню, які арганізаваў у Бабруйску з паўстагоддзя таму. Цяпер тут часта гучаць успаміны ветэранаў.
Заўсёды шумна і ў Музеі Дняпроўскай ваеннай флатыліі. На пачатку Вялікай Айчыннай яна знішчала нямецкія пераправы. Высаджвала дэсанты. Вызначылася і пад Бабруйскам.
Памяць пра гераізм матросаў пранеслі праз гады і сённяшнія ветэраны службы - беларускія маракі.
У апошні тыдзень ліпеня ў Дзень ваенна-марскога флоту хвілінай маўчання, як і заўсёды, яны ўзгадаюць кожнага героя.
Ваенным рарытэтам у Бабруйскім краязнаўчым музеі прысвечана цэлая экспазіцыя
4 июля 2020













