Ахову будуць забяспечваць вайскоўцы 1146-га зенітна-ракетнага палка ВПС і войскаў СПА. На ўрачыстым рытуале, акрамя асабістага складу, прысутнічалі таксама запрошаныя госці і жыхары Астравецкага раёна. Знамянальнай падзеі папярэднічала дбайная падрыхтоўка. Іспыт на выкананне задач салдаты і афіцэры здалі падчас аператыўна-тактычнага вучэння на палігонах Беларусі і Расіі. Задачы ставіліся складаныя. Выкарыстоўваліся ўсе тыпы цэляў - ад крылатых і балістычных ракет да беспілотнікаў. З усімі пастаўленымі задачамі полк справіўся.
Ігар Голуб, камандуючы ВПС і войскамі СПА Узброеных сіл Беларусі: "Заступіўшы на баявое дзяжурства, вайскоўцы палка ў гэтым жа раёне будуць выконваць задачы па прыкрыцці гэтага ўчастку паветранай прасторы на паўночна-заходнім кірунку. Тым самым мы нарасцілі намаганні сваіх войскаў супрацьпаветранай абароны па выкананні задач баявога дзяжурства".
У найбліжэйшы час полк прыме чарговую батарэю "Тор-М2". Яна ўстане ў баявы строй і будзе выконваць задачы па планавай падрыхтоўцы.













