Ваенныя вучэнні Непарушнае братэрства адбудуцца сёлета ў кастрычніку ў Расіі

11 апреля 2013

Гэта паведамілі ў Маскве па выніках першага пасяджэння ваеннага  камітэта АДКБ. У вучэннях возьмуць удзел часці і падраздзяленні Узброеных Сіл Беларусі і Расіі, а таксама падраздзяленні аператыўнага рэагавання АДКБ.


У пасяджэнні прынялі ўдзел начальнікі генеральных штабоў АДКБ. Былі разгледжаныя перспектывы развіцця ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і правядзенне сумеснай аператыўна-баявой падрыхтоўкі. Удзельнікі дамовіліся дадаткова вывучыць пытанне стварэння агульнай сістэмы супрацьпаветранай абароны АДКБ. Не выключана, што гэтае пытанне вынесуць на другое пасяджэнне ваеннага  камітэта.