Вайскоўцы сёння прадоўжаць адпрацоўваць элементы абароны

19 сентября 2017

Сёння, у шосты дзень вучэнняў, вайскоўцы прадоўжаць адпрацоўваць элементы абароны. На палігонах Барысаўскі і Асіповіцкі ім трэба будзе разграміць праціўніка і правесці контрнаступленне. Падраздзяленні СПА прыкрыюць пункты кіравання і агнявыя пазіцыі. А на палігоне Лепельскі рэгіянальная групоўка войскаў знішчыць незаконнае ўзброенае фарміраванне.

Уладзімір Макараў, начальнік упраўлення інфармацыі - прэс-сакратар галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны Беларусі: "Астатнія падраздзяленні выканаюць задачы ў адпаведнасці з прызначэннем (нясенне баявога дзяжурства ў прызначанай зоне паражэння ў падраздзяленнях ракетных войскаў, вядзенне паветранай разведкі ў раёне адказнасці разлікамі беспілотных лятальных апаратаў)”.

А ўжо на 174-м вучэбным палігоне ВПС і войскаў СПА Даманаўскі авіяцыя адпрацуе элементы паветранага бою з умоўным праціўнікам.