Вайскоўцы і ратавальнікі прывезлі ў сталічныя двары палявую кухню

15 января 2016

Пасля інтэнсіўнай працы ўсе ахвочыя могуць сагрэцца гарачай гарбатай і кашай. Дарэчы, пры неабходнасці яна гатуецца на месцы - для гэтага ў ратавальнікаў ёсць усё неабходнае.

Толькі ў Мінску за апошнія два дні ў расчыстцы снегу ўдзельнічалі каля тысячы салдат. Ваеннаслужачыя ўнутраных войскаў працавалі ў розных месцах сталіцы. Для іх таксама было арганізаванае гарачае харчаванне.