Ваенныя фільмы Францыі, Грузіі і Злучаных Штатаў у афішы Музея гісторыі беларускага кіно

4 мая 2020
Установа падрыхтавала падборку стужак у рамках рэтрапраграмы "Цана Перамогі", акцыя да 9 мая. Усяго з архіва дасталі шэсць фільмаў, знятых краінамі Антыгітлераўскай кааліцыі. Так, у сераду пакажуць прызёра І Канскага фестывалю - французскую "Бітву на рэйках" 1946 года. Праанансаваныя і фільмы 60-х: "Самы доўгі дзень" (вытворчасць ЗША) і грузінская стужка "Бацька салдата". Іх пакажуць 7 і 8 мая.

Для гледачоў даступныя два сеансы: у 15:00 і ў 18:30. Паглядзець іх можна, купіўшы білет у музей.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя