Ваеннай тэматыцы прысвечаны экспазіцыі ў мастацкіх галерэях Мінска

8 мая 2020
Напрыклад, у гарадской ратушы - выстава "Сімвалы Перамогі", у Палацы мастацтваў "Семдзесят пяць гадоў памяці", а ў Цэнтры сучасных мастацтваў - праект "Алфавіт вайны". 
Напярэдадні адкрыцця выставачныя прасторы наведала Ларыса Гулякевіч.

Залатая калекцыя твораў з фондаў Беларускага саюза мастакоў 

Больш за 300 асабістых прадметаў і дакументаў. Значная частка - медальернае мастацтва. Гарадская ратуша дэманструе ўнікальныя "Сімвалы Перамогі".

Палац мастацтваў размясціў у сваіх залах больш за 100 жывапісных палотнаў з залатой калекцыі. Сёння вырасла новае пакаленне мастакоў, якія працягваюць мастацкія традыцыі і падтрымліваюць памяць аб тых, хто прайшоў ваенныя выпрабаванні. 

Чатыры пакаленні мастакоў - аб ваенных падзеях і пачуццях. Першыя работы калекцыі Беларускага саюза мастакоў зроблены мастакамі-шасцідзясятнікамі, апошнія датуюцца  гадамі перабудовы.

Сярод ваеннага жывапісу мэтраў і сучасныя работы ў розных стылях і тэхніках

Скульптар Іван Арцімовіч прадэманстраваў макет помніка, які ўсталяваны ў вёсцы Боркі пад Магілёвам, дзе пахаваны яго дзед. Бацька Івана - Анатоль Яфімавіч Арцімовіч - беларускі скульптар, дзіця вайны, вядомы мемарыяламі "Курган Славы" і ўваходнай скульптурнай групай "Брэсцкая крэпасць - герой".
Фотаздымкі, архіўныя артэфакты, інсталяцыі, жывапіс і графічныя лісты склалі "Алфавіт вайны" - экспазіцыю ў Цэнтры сучасных мастацтваў. Погляды 9 аўтараў, якія распрацавалі тэму вайны па-іншаму.
Засушаныя кветкі, сабраныя на тэрыторыі канцлагера, фотаздымкі ветэранаў, зробленыя палароідам, – сімвалічны падыход да часу. Сапраўдныя пагоны, узнагароды, пахавальныя і салдацкія лісты - у прыватнай калекцыі палкоўніка ў адстаўцы Уладзіміра Шокава.
Мастакі па-рознаму асэнсоўваюць тэмы вайны і перамогі, мінулага і сучаснасці. Мастацтва – лепшы сродак выказаць свае пачуцці.