Вайскоўцы Дзяржпагранкамітэта па традыцыі ўсклалі вянкі да Вечнага агню

28 мая 2017

Урачыстыя мерапрыемствы сёння пачаліся ў сталіцы на плошчы Перамогі. Па традыцыі да Вечнага агню ўсклалі вянкі, аддаючы даніну памяці ўсім героям Вялікай Айчыннай вайны. Для вайскоўцаў камітэта гэты момант мае асаблівае значэнне, бо першымі ўдар фашысцкай арміі прынялі менавіта пагранічнікі.

Пагранкамітэт займае найважнейшае месца ў сістэме нацыянальнай бяспекі. У вайскоўцаў няма выхадных дзён і спакойных хвілін. Нават у сваё прафесійнае свята на варце меж знаходзяцца тысячы салдат і афіцэраў ведамства. Пад іх кантролем каля 2 тысяч кіламетраў дзяржмяжы з краінамі СНД і Еўрасаюза.

Дзень пагранічніка - адзін з самых масавых прафесійных свят. Яго па добрай традыцыі адзначаюць па ўсёй Беларусі. Пасля ўскладання на плошчы Перамогі вайскоўцы, кіраўніцтва Дзяржпагранкамітэта і ветэраны ведамства прайшлі калонай па цэнтры Мінска. Прыпынак урачыстае шэсце зрабіла на Востраве слёз, каб ушанаваць памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў.