Вайскоўцы Гомельскага гарнізона знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі

3 марта 2022

Беларускія вайскоўцы не ўдзельнічаюць у спецаперацыі Расіі ва Украіне. Вайскоўцы Гомельскага гарнізона знаходзяцца ў пунктах пастаяннай дыслакацыі. Пра гэта расказаў журналістам на брыфінгу ваенны камісар Гомельскай вобласці Андрэй Крываносаў. Паводле яго слоў, усе салдаты і афіцэры "выконваюць задачы ў адпаведнасці з планам падрыхтоўкі".