Ваеннаму аташэ пры пасольстве Украіны ў Беларусі ўручылі ноту пратэсту

5 декабря 2021

Мінск уручыў ноту пратэсту Кіеву. 5 снежня ў Дэпартамент міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Мінабароны быў выкліканы ваенны аташэ пры пасольстве Украіны ў Беларусі ў сувязі з парушэннямі ўкраінскім бокам дзяржаўнай мяжы ў паветранай прасторы Беларусі. 

Прычынай паслужыў учарашні інцыдэнт з Мі-8. Ваеннаму аташэ давялі, што ўкраінскі бок пазбягае дыялогу для вырашэння спрэчных пытанняў як па лініі міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва, так і кантролю над узбраеннямі, што вельміітрывожна.

Былі прыведзены факты, якія сведчаць аб ухіленні Украіны ад выканання абавязацельстваў у рамках рэгіянальных мер даверу і бяспекі, а таксама правядзення на фоне абвінаваўчай рыторыкі шэрагу вучэнняў ля беларускай мяжы. Сукупнасць гэтых фактаў можа сведчыць аб магчымасці з’яўлення пагрозы бяспецы Беларусі ў паўднёвым напрамку.