Ваенна-паветраным сілам і войскам СПА Беларусі сёння спаўняецца 15 гадоў

21 декабря 2016

Галоўная задача - прыкрыццё адміністрацыйных аб'ектаў, ваенных і эканамічных цэнтраў і шматлікае іншае. ВПС прайшлі складаны шлях ад поршневай да рэактыўнай авіяцыі. Зараз на ўзбраенні знаходзяцца самыя сучасныя авіякомплексы і транспартная тэхніка. А гісторыя войскаў СПА вядзе свой пачатак з 41-га года. Зараз гэта пастаянная боегатоўнасць, валоданне найскладанейшай тэхнікай - штодня баявое дзяжурства нясуць больш за тысячу салдат і грамадзянскіх асоб.