Ваенна-спартыўнае свята ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння

12 марта 2016

Больш за тысячу чалавек сталі сведкамі ваенна-спартыўнага свята "Мама, тата, я - спартыўная сям'я!" ў 5-й брыгадзе спецыяльнага прызначэння. Праводзіны зімы ператварыліся ў сапраўдныя гулянні. Спецназаўцы парадавалі гасцей народнай забавай "Сценка на сценку", эстафетай і спаборніцтвамі па перацягванні каната. У любога жадаючага была магчымасць паказаць сваю ўдаласць і памерацца сілай ва ўздыме гір, жыме штангі, армрэстлінгу і нават спарынгу на бярвенні. Традыцыйна заваёўнікаў чакаў 10-метровы масленічны слуп з падарункамі.

Пераможцам, як і належыць, уручылі падарункі. Па традыцыі гасцей ушаноўвалі блінамі. А вось права падпаліць чучала зімы далі сям'і - пераможцы спартыўнага свята.