Ваенна-спартыўная гульня "Зарніца" прайшла ў Мінску

15 июля 2018

У ёй змагаліся больш за 100 дзяцей. Паласа перашкод даўжынёй 700 метраў, зборка-разборка аўтамата, апрананне ваеннага касцюма хімабароны. Спраўляцца з цяжкасцямі дапамагалі вайскоўцы.

Гульня прайшла на тэрыторыі 120-ай механізаванай брыгады. У школьнікаў была магчымасць азнаёміцца і з армейскім жыццём. Яны наведалі Ваенную акадэмію, сувораўскае вучылішча і полк сувязі.