Ваенная акадэмія Беларусі адзначае юбілей

3 мая 2013

Аднаму з  лепшых універсітэтаў СНД і далёкага замежжа - 60 гадоў. Акадэмія рыхтуе спецыялістаў амаль ва ўсіх ваенных дысцыплінах. А ўнікальнае тэхнічнае абсталяванне ўзняло адукацыю на самы высокі ўзровень. Толькі за перыяд незалежнасці нашай краіны выпускнікамі сталі каля 12 тысяч чалавек.


Cёння прайшло ўрачыстае адкрыццё сімвалічнай скульптуры. Помнік прысвечаны выпускніку-лейтэнанту. Многія з тых, хто прыйшоў сёння на свята, пазналі ў гэтай фігуры сябе, калі маладымі афіцэрамі ішлі на службу. З юбілеем  навучальнай установы  ветэранаў, камандаванне, выкладчыкаў і курсантаў Ваеннай акадэміі  павіншаваў Кіраўнік дзяржавы.