Вадалазы пачалі нарэзку працоўнага матэрыялу фестывалю ледзяных скульптур

22 января 2019

220 кубоў лёду для скульптараў. Вадалазы сёння пачалі нарэзку працоўнага матэрыялу фестывалю ледзяных скульптур "Свет крышталяў у Батанічным садзе". У пятай падзеі ўдзел возьмуць 9 каманд прафесійных скульптараў і 9 студэнцкіх. Апрацоўваць ледзяныя глыбы майстры-скульптары пачнуць ужо заўтра, калі вадалазы даставяць ледзяныя кубікі ў Батанічны сад.

Убачыць і ацаніць ледзяныя шэдэўры можна ў Батанічным садзе ў гэту суботу. Урачыстае адкрыццё ў 14:30. Конкурсныя работы на алеях саду знаходзіцца будуць да 3 лютага. У вячэрні час скульптуры падсветляць.