Водная феерыя, выстава спецтэхнікі і майстэрства ратавальнікаў. Мінск адзначае Дзень пажарнай службы

25 июля 2020
Калі стыхія  агонь і вада.  Беларусь адзначае Дзень пажарнай службы. У сталічным парку Горкага сёння асноўныя мерапрыемствы. Свята ратавальнікаў - яркая падзея для мінчан і гасцей сталіцы.  Узвод ганаровай варты Універсітэта грамадзянскай абароны МНС  адкрыў свята. Дакладна, зладжана, усё адпрацавана да дробязяў - так прывыклі выконваць свае задачы ратавальнікі  на зямлі і на вадзе. І добры таму прыклад  - водны парад-феерверк, гідрацыклы, катары. А вадалазы правялі аперацыю па выратаванні чалавека.

Прадоўжыў мерапрыемствы святочны канцэрт. У той жа час усе ахвотнікі змаглі азнаёміцца са спецтэхнікай.  Выстава  арганізавана прама ў парку. Адзначым, гісторыя ратавальнікаў у нашай краіне пачалася ў канцы XV стагоддзя. Сёння для вырашэння ўскладзеных задач створаны два дзясяткі службаў - выратавальныя, кантрольныя, наглядныя. Але асновай з'яўляецца менавіта пажарная служба. Беларускія байцы ганарацца ёй па праве.