Вадзіцелю, які выжыў у аварыі каля Белаазёрска, пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі

8 июля 2019

Сталі вядомыя падрабязнасці страшнай аварыі каля Белаазёрска. Як высветлілася, вадзіцель быў п'яны і ехаў парушаючы правілы дарожнага руху. Нагадаем, трагедыя адбылася напярэдадні. Шафёр не справіўся з кіраваннем на закругленні дарогі і з'ехаў у меліярацыйны канал. Загінулі двое дарослых і трое дзяцей: дзяўчынкі 4 і 9 гадоў і 9-гадовы хлопчык. Двое з іх брат і сястра. Разам з імі ў машыне знаходзілася маці - яна выжыла, як і яшчэ чацвёра дарослых, у тым ліку вадзіцель. Вядома, што дзіцячых крэслаў у аўтамабілі не было.

Дзмітрый Іванюк, афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці: "Праведзеным аглядам устаноўлена ў выдыханым паветры пароў этылавага спірту ў канцэнтрацыі 1,4 праміле. Зараз ідуць неадкладныя следчыя дзеянні. Прызначаныя неабходныя экспертызы".

Ці перавысіў вадзіцель хуткасць, зараз высвятляюць следчыя. Мужчына затрыманы. Яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.