Вадзіцелі таксі - на кантролі Дзяржаўтаінспекцыі. Супрацоўнікі правяраюць выкананне правілаў дарожнага руху. У першую чаргу акцэнт на хуткасны рэжым і перавозку пасажыраў, у тым ліку дзяцей. Удзяляюць увагу і тэхнічнаму стану аўтамабіля. Комплекс мерапрыемстваў праводзяць у тым ліку з дапамогай сродкаў фота- і відэафіксацыі.
Сярод частых парушэнняў вадзіцеляў таксі - кіраванне аўто без дазволу на допуск да ўдзелу ў дарожным руху, праезд на чырвоны сігнал святлафора.
Прафілактычная акцыя прадоўжыцца да канца тыдня.













