Вадзіцель таксі быў вымушаны прыняць роды ў сваёй пасажыркі прама ў аўтамабілі

30 декабря 2019
Амаль неверагодная пераднавагодняя гісторыя адбылася  гэтымі днямі ў Лідзе. Вадзіцель таксі, які прыехаў ноччу на выклік,  быў вымушаны прыняць роды ў сваёй пасажыркі прама ў аўтамабілі. Каб перакваліфікавацца ў акушэра,  мужчыне спатрэбілася ўсяго некалькі секунд. Ён прыняў немаўля, захінуў яго ў свой світар і выклікаў хуткую дапамогу. Надзвычайная сітуацыя завяршылася шчаслівым фіналам. Маладая мама і нованароджаная дзяўчынка адчуваюць сябе  добра і ўжо рыхтуюцца да выпіскі. З адважным таксістам  сустрэўся Юрый Карняловіч (відэа).