Вада высокай якасці з'явіцца і ў большасці аграгарадкоў

21 января 2013

Гэта помпавая станцыя ў Жодзіне - амаль арт-аб'ект. Графіці на сцяне толькі падкрэсліваюць яго мадэрнізацыю. Такія агрэгаты падаюць ваду ў шматпавярховыя дамы з эканамічным падыходам.

Рэканструкцыя аб'ектаў Жодзінскага водаканала дала двайны эфект - пераход на менш энергаёмістае абсталяванне. Плюс палепшылася экалогія.
За суткі праз гэтыя трубы праходзіць 30 тысяч кубаметраў артэзіянскай вады. Гэтага дастаткова для такога горада, як Жодзіна.
Дарэчы, населены пункт бярэ каштоўную вадкасць з 24 свідравін. Усе працэсы пад кантролем разумнай тэхнікі. Віктар сочыць за тым, каб горад быў з вадою. Функцыю кожнай кнопкі ведае на памяць. Памылкі тут выключаны.
Амаль кожны жодзінец можа піць ваду проста з-пад крана. Каб дасягнуць такога ўзроўню, прыйшлося нямала папрацаваць.
На праграму па водазабеспячэнні і водаадвядзенні Чыстая вада сёлета толькі з абласнога бюджэту выдзелена больш за 74 мільярды рублёў. Усяго намечана ўвесці ў строй 34 аб'екты. Будаўніцтва працягнецца ў Валожыне, Любані, Капылі, Радашковічах. Рэканструюць водазабор ў Стоўбцах, станцыю абезжалезвання ва Уздзе. Запланавана аднаўленне сістэм водаадвядзення ў Чэрвені, Барысаве, Крупках, Лагойску, Фаніпалі.
Вядома, да такога ўзроўню якасці вады, як у Жодзіне, многія прыйдуць не адразу. Жыхарам жа гарадоў залежных ад вадасховішчаў, эколагі заяўляюць - індэкс забруджанасці рэк сталічнай вобласці ў 2012 годзе не пагоршыўся. А якасць вады, напрыклад, у Заходняй Бярэзіне і такіх рэках, як Пліса і Сервач, паляпшаецца.