Вада ў сталічных цепласетках змяніла колер на зялёны

30 ноября 2016

Спецыялісты шукаюць уцечку ў цеплавых камунікацыях. Каляровы след павінен прывесці да месца паломкі. Выкарыстоўваюць бяспечны фарбавальнік, які не пакідае слядоў на скуры і адзенні. Калі зялёная вада з'явіцца ў кранах, гэта значыць, што мясцовай цепласетцы патрабуецца рамонт. Ізумрудны след шукаў Ян Пашкевіч.

Пясчынка флуарэсцэіну за імгненне надае вадзе ізумруднае адценне. Гэта звычайны фарбавальнік - яго выкарыстоўваюць у вытворчасці касметыкі і тканіны. Канцэнтрацыя раствораных крысталаў вельмі слабая - падчас кантакту з чалавекам або адзеннем слядоў не застаецца.

Такі спосаб выяўлення ўцечкі вады падыходзіць для адносна невялікіх кацельняў. Напрыклад, на цеплавузле «Кедышка» ваду азеляняюць кожны абагравальны сезон - каб перафарбаваць амаль 20 тысяч тон вадкасці, патрэбна амаль 30 кілаграмаў флуарэсцэіну. Напрыклад, для змены колеру водных запасаў сталічнай ЦЭЦ-2 спатрэбіўся б адзін цяжкагруз каляровага пяску.

Калі ж вада з крана набывае вось такі зеленаваты колер, зараз гэта відаць не вельмі добра, але на фоне белай ракавіны або ванны гэта будзе бачна адразу. Калі ж такая вада стала трапляць вам у дом, аб гэтым паведаміць трэба у адказныя службы.

Тэлефанаваць можна на адзіны нумар 115 - спецыялісты кантакт-цэнтра перанакіруюць запыт у сталічныя цепласеткі. Пазелянець у кране можа толькі гарачая вада - тады прабоіну трэба шукаць у цеплавузле дома. Зараз афарбаваная вадкасць цыркулюе па цеплавых магістралях Савецкага і Першамайскага раёнаў.

Праводзяць такія каляровыя эксперыменты толькі зімой - у астатні час цепласетку рамантуюць, і эфект ад флуарэсцэіну быў бы мінімальны.

Зялёныя рэкі па цепламагістралях будуць цячы на працягу зімы - праз месяц фарбавальнік цалкам растворыцца і вада зноў стане празрыстай. Дадаткова сігналізаваць аб прарывах будуць і сучасныя пі-трубы. Яны абсталяваныя спецыяльнымі датчыкамі вільгаці, якія адразу пакажуць канкрэтнае месца ўцечкі.