Гукі вальса і песні аб любімай школе - у топе плэйліста ў сённяшніх выпускнікоў. У гэты дзень на кожным школьным ганку звініць апошні званок. У дарослае жыццё адпраўляе свой першы выпуск новая Калодзішчанская школа нумар 2. Усяго ва ўстанове навучаюцца 720 чалавек. Сёння сур'ёзны этап свайго жыцця даўжынёй 11 гадоў завяршаюць 23 юнакі і дзяўчаты. Сярод іх - пераможцы алімпіяд і прэтэндэнты на залатыя медалі.
Апошні званок - крок у дарослае жыццё
Зусім хутка ва ўсіх школах краіны пачнуцца першыя экзамены. І літаральна адразу пасля выпрабаванняў стартуе ўступная кампанія.













