У другім семестры 2018-2019 гадоў стыпендыі спецфонду Прэзідэнта Беларусі будзе атрымліваць 191 чалавек

23 мая 2019

Сёння стала вядома, што ў другім семестры 2018-2019 гадоў стыпендыі спецфонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы адораных школьнікаў і студэнтаў будзе атрымліваць 191 чалавек. Адпаведны дакумент падпісаў Аляксандр Лукашэнка. Яшчэ 117 вундэркіндаў заахвочаны прэміямі. Гэта юнакі і дзяўчаты, якія перамаглі на інтэлектуальных конкурсах, міжнародных і рэспубліканскіх алімпіядах.