У Сусветны дзень тэатра ў Мінск вяртаецца легендарнае "сНежное шоу Славы Полунина"

23 марта 2018

З 27 сакавіка па 1 красавіка ў Цэнтральным доме афіцэраў спектакль, які называюць тэатральнай класікай ХХ стагоддзя, а яго стваральніка - лепшым клоўнам планеты.

За чвэрць стагоддзя мім-тэатр аб'ездзіў паўсвету. Іх філасофскія мініяцюры не патрабуюць перакладу - універсальная мова, зразумелая і дзецям, і дарослым. У інструментарыі артыстаў - сонца, зоркі, туман і дождж. А снег для шоу робяць на фабрыцы ў Лос-Анджэлесе. Над сакрэтным складам працавалі навукоўцы ў лабараторыі Кембрыджа. Разлічылі нават хуткасць падзення папяровых шматкоў. 5 гадоў назад узровень рэалістычнасці ўжо ацаніла мінская публіка. Знакаміты "Асісяй" у жоўтым камбінезоне і чырвоных кудлатых тэпціках літаральна засыпаў залу пяшчотай.

Лаўрэат прэміі Лоўрэнса Аліўе, па-сапраўднаму народны артыст Расіі - Вячаслаў Палунін сабраў трупу "шчаслівых людзей". Над праектам працуюць каля 50 артыстаў. Кожны паказ сНежнага шоу - гэта імправізацыя. Клоўны самі вырашаюць, будзе сумным альбо шчаслівым эпілог. Нязменным застаецца правіла працаваць "да апошняга гледача" - кожнаму даецца магчымасць скончыць свой уласны спектакль.