У Сусветны дзень донара праходзяць маштабныя акцыі па бязвыплатнай здачы крыві

14 июня 2017

Здаць кроў і выратаваць нечае жыццё. Сёння, у Сусветны дзень донара, па ўсёй Беларусі праходзяць маштабныя акцыі па бязвыплатнай здачы крыві. Да агульнай справы далучыліся студэнты, выкладчыкі, прадстаўнікі ўлады і арганізацый. Сярод іх міністр аховы здароўя Беларусі Валерый Малашка, а таксама старшыня Беларускага саюза жанчын Мар'яна Шчоткіна. Усяго сёння бязвыплатна здалі кроў і плазму некалькі соцень чалавек. Самых актыўных донараў узнагародзілі ў сталіцы.

Мар'яна Шчоткіна, старшыня Беларускага саюза жанчын, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі: "Ад гэтага часта залежыць жыццё людзей. І калі мы гаворым аб здароўі, калі мы гаворым аб родных, аб сябрах, аб знаёмых, мы заўсёды жадаем толькі аднаго - здароўя. Але бываюць такія сітуацыі, калі жыццё залежыць ад малога - ад пералівання крыві, а яе часова няма. Трэба сапраўды жыць па-добраму, і калі мы можам чымсьці дапамагчы, давайце дапаможам хаця б тым, што паўдзельнічаем у гэтай акцыі і падзелімся тым, што ў нас ёсць".

У акцыі ў Сусветны дзень донара ўдзельнічала ўся краіна. Толькі ў Гродне бязвыплатна здалі кроў больш за 200 чалавек. Як адзначылі медыкі, атрыманая плазма будзе выкарыстоўвацца ў выпадку экстраннай неабходнасці і падчас надзвычайных сітуацый.