Сёння асаблівая дата для аматараў падарожжаў. Дзень турызму адзначаюць ва ўсім свеце! У апошнія гады Беларусь падае максімальны доступ для замежных гасцей. Акрамя таго, стаў папулярным медыцынскі, прамысловы і дзелавы турызм. І магутным імпульсам стала ўвядзенне бязвізавага рэжыму для грамадзян 80 краін. У выніку пасажырапаток праз Нацыянальны аэрапорт Мінск вырас амаль на траціну. Зараз у Беларусі распрацоўваюць магчымасць павялічыць тэрмін бязвізавага знаходжання да 10 сутак.
Міхаіл Партной, намміністра спорту і турызму Беларусі: "Мы плануем, што ў лістападзе падчас саміта "16+1" на ўзроўні прэм'ер-міністраў будзе аб'яўлены Год турызму Кітайскай Народнай Рэспублікі і Беларусі. Для гэтага мы працуем з нашымі калегамі, рыхтуецца план мерапрыемстваў, які будзе дэталізаваць гэтыя заявы. І там будзе ўключана ўсё - пачынаючы з лагістыкі і сканчаючы харчаваннем, пражываннем, інфармацыйным суправаджэннем".
Штогод да Сусветнага дня турызму Мінск адкрывае выставу "Турбізнес". Да пятніцы тут можна выбраць лепшыя маршруты для новых падарожжаў.













