Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Дзень гіда і экскурсавода

21 февраля 2018

Менавіта іх вачамі турыст бачыць краіну ці горад першы раз. Ва ўсім свеце сёння адзначаюць Дзень гіда і экскурсавода. У Беларусі сёння працуюць амаль тысяча прафесійных расказчыкаў, пракладзены цікавыя экскурсійныя маршруты. Дзякуючы ўвядзенню бязвізавага рэжыму апошнім часам з'яўляюцца новыя турыстычныя прадукты і мадэрнізуецца інфраструктура.

Урачыстае мерапрыемства аб'яднала сёння прадстаўнікоў турыстычнай сферы ў ратушы. Акрамя віншаванняў, спецыялісты абмеркавалі і актуальныя пытанні накшталт з'яўлення ў сталіцы спецыяльных парковачных месцаў і прыпынкаў для экскурсійных аўтобусаў у цэнтры горада, а таксама новых турыстычных аб'ектаў.